wd wp Пошук:

Аляксандр Станіслававіч Сырскі

Аляксандр Сырскі (нар. 26 ліпеня 1965, Уладзімірская вобласць, Расія) — камандуючы Сухапутных войскаў Украіны.

Даваенная біяграфія

Скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. У 1996 годзе ён скончыў з адзнакай Акадэмію Узброеных Сіл Украіны (аператыўна-тактычны ўзровень), у 2005 годзе — Нацыянальную акадэмію абароны Украіны (аператыўна-стратэгічны ўзровень) з залатым медалём.

На службе з 1986 года і камандуе сухапутнымі ўзброенымі сіламі з 2019 года. У 2000-х гадах камандаваў 72-й механізаванай брыгадай. Даслужыўся да звання генерал-маёра.

Непасрэдна перад пачаткам канфлікту на ўсходзе Украіны, у лістападзе 2013 года, ён стаў першым намеснікам начальніка галоўнага каманднага цэнтра УСУ. Менавіта ён, які свабодна гаворыць па-англійску, ад імя Міністэрства абароны Украіны ў штаб-кватэры НАТА альянсу абмяркоўваў пераход украінскай арміі на натаўскія стандарты.

У 2016 годзе ён узначаліў Аб’яднаны аператыўны штаб УСУ, які каардынаваў аператыўныя дзеянні розных украінскіх сілавікоў на Данбасе. А ў 2017 годзе стаў камандзірам ўсёй Антытэрарыстычнай аперацыі на усходзе Украіны, якая пазней стала называцца Аперацыяй аб’яднаных сіл. У 2019 годзе яго прызначылі кіраваць украінскай пяхотай — ён стаў камандуючым Сухапутных войск.

З пачаткам баявых дзеянняў на усходзе Украіны быў начальнікам штаба Антытэрарыстычнай аперацыі.

Узнагароды

За баі на Дэбальцаўскім плацдарме Аляксандр Сырскі ўзнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені і пасля атрымаў званне генерал-лейтэнанта і працягваў падымацца па ваеннай іерархіі. За кіраване паспяховай абаронай украінскай сталіцы ў красавіку яму далі зорку Героя Украіны.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Героі Украіны — кавалеры ордэна «Залатая Зорка»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі (Украіна)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты (Украіна)
Катэгорыя·Асобы