wd wp Пошук:

Аляксандр Станіслававіч Данілевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данілевіч. Аляксандр Станіслававіч Данілевіч (нар. 30 лістапада 1974) — беларускі юрыст. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт БДУ ў 1996 г. З 1996 года працуе ў сістэме адукацыі, з 2003 года на факультэце міжнародных адносін БДУ. У 2005 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рашэнне міжнароднага арбітражнага суда», у гэтым жа годзе Вышэйшы атэстацыйны камітэт Рэспублікі Беларусь прысвоіў А. С. Данілевічу навуковае званне «дацэнт». У 2005 г. уключаны ў рэкамендацыйны спіс арбітраў Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП, выбраны арбітрам[1].

Практыкуючы адвакат, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў[1].

З пачаткам ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе падпісаўся пад антываенным зваротам адвакатаў і юрыстаў. За гэта атрымаў ад калегіі адвакатаў вымову, бо быццам бы «парушыў прафесійную этыку адваката», падпісаўшы зварот. Таксама з ім не працягнуў кантракт БДУ[2].

Дзейнасць

Спецыялізуецца на пытаннях міжнароднага камерцыйнага арбітражу, міжнароднага грамадзянскага працэсу, міжнароднага сямейнага права і спартыўнага права. Унесены ў міжнародны даведнік Who’s Who Legal у раздзелы «Арбітраж», «Вырашэнне спрэчак» і «Спорт і забавы»[1].

У 2016 г. прызначаны арбітрам ад Рэспублікі Беларусь у Міжнародным цэнтры па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак (МЦУІС)[ru] у г. Нью-Ёрк[1].

Аўтар шэрагу артыкулаў і манаграфій па пытаннях міжнароднага камерцыйнага арбітражу, міжнароднага прыватнага права і спартыўнага права, апублікаваных у часопісах «International Sports Law Journal[d]», «Третейский суд», «Веснік Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь», «Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін», «Прамыслова-гандлёвае права», «Юрыст»; аўтар дапаможніка «Міжнародны камерцыйны арбітраж» 2004 г., сааўтар навучальнага дапаможніка «Міжнародны камерцыйны арбітраж» 2017 г., аўтар раздзелаў «Міжнароднае прыватнае права. Беларусь» і «Спартыўнае права. Беларусь» у Сусветнай энцыклапедыі права, распранула «Міжнароднае прыватнае права. Беларусь» у Энцыклапедыі міжнароднага прыватнага права і шэрагу іншых публікацый[1].

Член дысцыплінарнага камітэта еўрапейскай асацыяцыі «Рэгбі Еўропы[ru]» (г. Парыж, Францыя)[1].

Валодае англійскім, французскім і італьянскім мовамі[1].

Узнагароды

Уладальнік прыза «Феміда» ў намінацыі «Трацейскі (міжнародны арбітражны) суд», вышэйшай грамадскай юрыдычнай ўзнагароды ў Беларусі, заснаванай Беларускім саюзам юрыстаў (2016 г.)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Данилевич Александр Станиславович. Кафедра международного права(недаступная спасылка)
  2. «Страшна ў Марыупалі, а тут бздура нейкая». З БДУ звальняюць дацэнта, бо падпісаў антываенны зварот 18.04.2022

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў