wd wp Пошук:

Аляксандр Паўлавіч Старавойтаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Старавойтаў. Аляксандр Паўлавіч Старавойтаў (18 чэрвеня 1934, в. Лебядзёўка, Слаўгарадскага раёна, Магілёўскай вобласці — 13 мая 2009, Магілёў) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Заслужаны будаўнік БССР (1965).

Біяграфія

У 1951 годзе скончыў школу ФЗН № 20 г. Магілёва. З 1951 года па 1953 год працаваў муляром будтрэста № 11 у Магілёве. У 1953—1956 гадах служыў у арміі. З лютага 1957 года брыгадзір комплекснай брыгады муляроў БУ-59 будтрэста № 12 г. Магілёва. У 1973 годзе скончыў будаўнічы тэхнікум у г. Магілёве.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1966—1970, 1977—1979), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971—1975, 1980—1985), членам Магілёўскага абкама КПБ, членам парткама будтрэста № 12, членам групы народнага кантролю БУ-59.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» і Кастрычніцкай рэвалюцыі, медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 29 лістапада 1978 года[1].

Зноскі

  1. Старавойтаў Аляксандр Паўлавіч
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Магілёва
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаўгарадскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы