wd wp Пошук:

Аляксандр Паўлавіч Брулоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брулоў.

Будынак штаба Гвардзейскага корпуса ў Санкт-Пецярбургу

Аляксандр Паўлавіч Брулоў (29 лістапада 1798, Санкт-Пецярбург — 9 (21) студзеня 1877, Санкт-Пецярбург) — рускі мастак і архітэктар. Прафесар архітэктуры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Старэйшы брат Карла Брулова.

Раннія гады

Аляксандр Паўлавіч Брулоў нарадзіўся ў сям’і «акадэміка арнаментальнай скульптуры» Паўла Іванавіча Бруло(руск.) бел.[2].

Разам з малодшым братам Карлам у 1809 годзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў за казённы кошт, а ў 1822 годзе за кошт Таварыства заахвочвання мастацтваў(руск.) бел. яны былі адпраўленыя на 6 гадоў за мяжу.

Зіму браты правялі ў Мюнхене, а ў маі 1823 года прыбылі ў Рым. З асаблівай любоўю А. П. Брулоў вывучаў разваліны старажытных гарадоў, для чаго у 1824 годзе разам з Аляксандрам Львовым(руск.) бел. наведаў Сіцылію, а ўвосень таго ж года Пампеі, дзе склаў праект рэстаўрацыі тэрм.

Да 1826 ім былі ўжо выкананы пампейскія тэрмы, у гравюрах Сандса выдадзеныя затым у Парыжы, а тэкст да іх быў надрукаваны на французскай мове толькі ў 1829 годзе. Наступны за тым год Брулоў правёў у Парыжы, дзе слухаў курс механікі ў Сарбоне і наведваў лекцыі Бюона па гісторыі архітэктуры. Адсюль Брулоў ездзіў у Шартр і іншыя гарады, а таксама ў Англію. У 1829 годзе вярнуўся ў Санкт-Пецярбург.

«Пампейскія тэрмы» даставілі Брулову званне архітэктара Яго Вялікасці, члена-карэспандэнта Французскага інстытута, члена Каралеўскага інстытута архітэктараў у Англіі і званне члена акадэмій мастацтваў ў Мілане і Пецярбургу.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 RKDartists Праверана 2 сакавіка 2018.
  2. Брюллов Александр Павлович(руск.) . на сайте «Прогулки по Петербургу». Праверана 11 снежня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Мастакі Расіі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі рамантызму
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Род Бруловых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1877 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Абруселыя італьянцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1798 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Табольска
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных