У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гранат. Аляксандр Навумавіч Гранат (1 (13) чэрвеня 1861, Магілёў — 7 верасня 1933, Масква) — расійскі выдавец, заснавальнік (разам з малодшым братам Ігнаціем Навумавічам) знакамітага выдавецтва «Гранат».
Нарадзіўся ў сям’і адэскага купца Навума (Нахіма) Ківавіча Граната. Дзядзька, будаўнічы падрадчык Сімха Ківавіч (Сямён Кірылавіч) Гранат (1831—1916), быў купцом першай і другой гільдый у Санкт-Пецярбургу[1].
Скончыў Рыжскае політэхнічнае вучылішча, інжынер-механік.
Браты Гранат былі не толькі выдаўцамі, але і рэдактарамі выпусканых кніг. Выдаючы «Энцыклапедычны слоўнік Гранат», спрыялі непасрэдна стварэнню расійскіх энцыклапедый, і ўскосна пасля — савецкіх. У 1908 годзе з імі супрацоўнічаў У. І. Ленін[2].
Знаходзіў у шлюбе з Дзінай Майсееўнай Гінзбург. Дзеці: Сафія, Надзея (Наемія, 1893)[3] і Міхаіл (расстраляны ў 1931 годзе[4]).
Пляменнік (сын сястры) — рэвалюцыйны і гаспадарчы дзеяч, эканаміст Юрый Ларын. Траюрадны пляменнік — археолаг і этнограф Міхаіл Рыгоравіч Рабіновіч (1916—2000), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1993)[5].
Урны з прахам А. Н. Граната і яго жонкі пахаваны ў Маскве, у калумбарыі № 2 былога будынка Данскога крэматорыя на Новых Данскіх могілках[6].