Аляксандр Мітрафанавіч Бабко (12 лютага 1932, в. Дуброўна, Баранавіцкі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1972)[1].
З 1956 года брыгадзір паляводчай брыгады калгаса «Перамога» Баранавіцкага раёна. Званне Героя прысвоена за вялікія поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства, і праяўленую працоўную доблесць на ўборцы ўраджаю[1].