wd wp Пошук:

Аляксандр Кухарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кухарэнка.

Аляксандр Кухарэнка (нар. 25 снежня 1987) — беларускі дызайнер і музыка гурта «Awakening Our Memories». Палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія

Аляксандр Кухарэнка стварыў гурт Awakening Our Memories у кастрычніку 2016 года, у гурце Аляксандр выконваў функцыі гітарыста, а таксама аўтара музыкі і тэкстаў. Разам з гуртом выступаў на сцэне клуба Re:Public у Мінску, а таксама ладзіў канцэрты ў іншых гарадах Беларусі.

Асноўным месцам працы Аляксандра да затрымання была дызайн-студыя «NovoVisual», дзе ён ствараў дызайны інтэр’ераў.

Палітычны пераслед

Аляксандр Кухарэнка быў затрыманы 2 жніўня 2022 года ў межах адміністрацыйнай справы за рэпост відэа з youtube-канала «ByPol» з назвай «Роман Бондаренко. Генпрокуратура скрывает исполнителей убийства», за гэты рэпост ён атрымаў 10 сутак арышту[2]. Аднак пасля адбыцця сутак Аляксандр не выйшаў на волю, быў пераведзены ў СІЗА на Валадарскага, а супраць яго была распачата крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

17 жніўня 2022 года Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава апублікавалі сумесную заяву, у якой прызналі Аляксандра Кухарэнку палітычным зняволеным[3].

Зноскі

  1. АЛЯКСАНДР КУХАРЭНКА (бел.)
  2. Архітэктара і музыку Аляксандра Кухарэнку адправілі на «суткі» за рэпост відэа пра раследванне забойства Рамана Бандарэнкі (бел.)
  3. Заява праваабаронцаў аб прызнанні 15 чалавек палітычнымі зняволенымі (бел.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Дызайнеры Беларусі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта