wd wp Пошук:

Аляксандр Клумберг

Аляксандр Клумберг (эст.: Aleksander Klumberg, 17 красавіка 189910 лютага 1958 — эстонскі лёгкаатлет, прызёр Алімпійскіх гульняў у Парыжы (1924).

Нарадзіўся ў Таліне, Расійская імперыя. У 1920 годзе на Алімпійскіх гульнях у Антверпэне ён стаў 5-м у кіданні дзіды і 8-м у лёгкаатлетычным пяціборстве. У 1924 годзе на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ён заваяваў бронзавы медаль у дзесяціборства, і стаў 17-м у кіданні дзіды.

У 1936 годзе эстанізіраваў сваё прозвішча, змяніўшы яе на Калмперэ.

У 1944 годзе быў арыштаваны НКУС і адпраўлены ў лагер на Далёкі Усход, дзе знаходзіўся да 1956 года.

Пахаваны ў Таліне на могілках Рахумяэ.

Зноскі

  1. 1 2 Aleksander Klumberg // Eesti Spordi Biograafiline Leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 10 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе