wd wp Пошук:

Аляксандр Катовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Катовіч. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Аляксандр Катовіч (каля 1622 — 30 лістапада 1686[2], Вільня) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Яўстаха Катовіча.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Адэльску і быў ахрышчаны ў мясцовым касцёле[3].

У 1644 атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі тытул магістра філасофіі, пасля вывучаў тэалогію і кананічнае права. Пасля прыняцця капланскіх пасвячэнняў у 1652 канонік смаленскі. Ад 1652 студэнт Падуанскага ўніверсітэта. У 1657 стаў віленскім канонікам, у 1661 — схаластыкам, выконваў функцыі афіцыяла (судовага вікарыя) ў біскупскай кансісторыі і аўдытара біскупскай курыі. Сакратар каралеўскі і рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 16641672.

У 1658 пасол Рэчы Паспалітай да расійскага ваяводы Юрыя Далгарукава. У 1671 сакратар пасольства ў Маскоўскае княства Яна Гнінскага(руск.) бел.. Ува ўзнагароду быў намінаваны 27 лютага[4] 1673 каралём на смаленскага біскупа. У 1679 стаў сябрам Скарбовага Трыбунала Літоўскага.

У 1684 атрымаў каралеўскую намінацыю на віленскую дыяцэзію, але капітула прызналу намінацыю толькі пасля таго, як Катовіч атрымаў папскую падтрымку. 29 верасня 1685 кананічна ўзначаліў дыяцэзію. Правёў сінод. У 1685 заснаваў Віленскі кляштар місіянераў.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 8 мая 2022.
  2. Bishop Aleksander Kotowicz — Catholic-Hierarchy (англ.)
  3. slowo.grodnensis.by
  4. Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 359. (лац.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Катовічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Катовічы
Катэгорыя·Канонікі віленскія
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1622 годзе
Катэгорыя·Біскупы смаленскія
Катэгорыя·Біскупы віленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэльску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1686 годзе
Катэгорыя·Каралеўскія сакратары