wd wp Пошук:

Аляксандр Карабач

Аляксандр Карабач (1878 — ?) — беларускі нацыянальны дзеяч. Ураджэнец вёскі Вехатніца Роскай воласці Ваўкавыскага павета.

У 1910-я гады вучыўся ў адной з сярэдніх школ Вільні. Працаваў у паштова-тэлеграфных установах Вільні і Петраграда. Далучыўся да беларускага руху ў 1915, да гэтага з’яўляўся старшынёй праўрадавага «Белорусского общества» у Вільні. З 1918 член Віленскай Беларускай рады. Пасля быў членам Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Член партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў, кіраўнік віленскага філіяла партыі. Да 1921 узначальваў Загранічнае бюро БПСР. Дэпартаваны ў лютым 1922 польскімі ўладамі ў ліку 33 беларускіх і літоўскіх дзеячаў з тэрыторыі Сярэдняй Літвы. Пасля гэтага быў прадстаўніком Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Коўне, загадчыкам спраў Міністэрства беларускіх спраў Літвы. З 1923 — у БССР. У 1924 браў удзел у ліквідацыйным з’ездзе Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску. Далейшы лёс невядомы.

Таксама быў рэдактарам-выдаўцом грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты «Незалежная Беларусь».

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Міністры сувязі БНР