wd wp Пошук:

Аляксандр Галоўчынскі

Аляксандр Галоўчынскі (каля 1570 — 12 мая 1617) — князь, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Кашталян жамойцкі (1604—1614), ваявода мсціслаўскі (з 1614); староста лідскі (1602—1613), дзяржаўца вількійскі (з 1616).

Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 (Смаленская кампанія, 1609), у мірных перагаворах з расійскімі пасламі ў 1615 годзе.

Перайшоў у каталіцтва.

Сям’я

Сын Яраслава Галоўчынскага і яго жонкі з Хадкевічаў. Брат мсціслаўскага кашталяна Канстанціна Галоўчынскага. Быў жанаты з Гальшкай з Валовічаў, дачкой слонімскага старосты Міхала Валовіча. Меў сына Самуэля і дачку Ганну (?—1643), жонку вялікага літоўскага пісара Крыштафа Стэфана Сапегі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1617 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 мая
Катэгорыя·Галоўчынскія
Катэгорыя·Кашталяны жамойцкія
Катэгорыя·Галоўчынскія
Катэгорыя·Старосты лідскія
Катэгорыя·Старосты вількійскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ваяводы мсціслаўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1570 годзе
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай