wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Студнеў

Аляксандр Віктаравіч Студнеў (нар. 1974, Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта з 12 мая 2017 года.

Біяграфія

У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, а пасля — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2007 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытаннях горадабудаўніцтва, архітэктуры, капітальнага будаўніцтва, ільготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, экалогіі і інш.

Аляксандр Студнеў зрабіў кар’еру ў будаўнічай сферы і органах выканаўчай улады — ад майстра ў БУ-76 будаўнічага трэста № 12[1] да старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама2013 года). Узначальваў ІРУП «Белбудцэнтр».

12 мая 2017 года прызначаны старшынёй Бабруйскага гарвыканкама. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Магілёўскага гарвыканкама[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Артыкул пра прызначэнне Архівавана 18 сакавіка 2018.
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» Архівавана 15 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе