У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксандр Іваноў.
Алякса́ндр Ві́ктаравіч Івано́ў (псеўданім: IVAN; нар. 29 кастрычніка 1994, Гомель) — беларускі спявак, прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2016» з песняй «Help You Fly[en]».
Нарадзіўся 29 кастрычніка 1994 гады ў Гомелі [2]. Бацька [3] і брат Аляксандра таксама з’яўляюцца музыкамі. У восем гадоў пачаў вучыцца ў музычнай школе па класе гітары. Калі Аляксандру было 15 гадоў, ён сабраў рок-гурт «Brown Velvet», у якім спяваў і граў на гітары. Паступіў у лінгвістычны інстытут, але кінуў яго, правучыўшыся два гады [3].
У 2009 годзе прайшоў кастынг на Mass Medium Fest. Пасля гэтага ён пераехаў у Санкт-Пецярбург разам са сваім гуртом «Ivanov», які быў створаны яшчэ ў Гомелі. З гутом запісаў чатыры песні: «Продолжая путь», «Где», «На встречной полосе» і «Белая душа». Выканаў галоўную ролю ў мюзікле «Рамэа і Джульета» [3].
У 2013 годзе Іваноў удзельнічаў у другім сезоне расійскага тэлешоў «Битва хоров», дзе спяваў разам з Санкт-Пецярбургскім хорам пад кіраўніцтвам Віктара Дробыша. Хор заняў другое месца на конкурсе. У гэтым годзе спеваку прыйшлося ўзяць сабе псеўданім IVAN, каб не было блытаніны з Аляксандрам Івановым, спеваком гурта Ронда. Таксама псеўданім, на яго думку, сімвалізуе славянскага волата Івана.
У 2014 годзе Іваноў перамог на конкурсе “Пять звёзд” у Ялце, што дало яму магчымасць удзельнічаць у конкурсе песні Інтэрбачанне-2015, які пазней не адбыўся.
У 2015 годзе спявак стаў удзельнікам расійскага тэлешоў «Главная сцена», дзе заняў другое месца [4]. Пасля ўдзелу ў тэлешоў прадзюсарам Іванова стаў Віктар Дробыш. Першая песня спевака, «Крыж і далонь», была напісана Дробышам.
У 2015 годзе беларускае тэлебачанне апублікавала спіс дзесяці артыстаў, якія прайшлі папярэдні адбор.
22 студзеня 2016 у фінале беларускага адбору IVAN выступіў пад сёмым нумарам з песняй «Help You Fly». Па правілах конкурсу 2016 года, пераможцы выбіралі выключна тэлегледачы. IVAN перамог на адборы з 23 167 галасоў, што дало яму права ўдзельнічаць ад Беларусі на «Еўрабачанні 2016» [5].
Першапачаткова IVAN планаваў ўключыць у свой нумар на сцэне выступ з ваўкамі, а таксама хацеў з’явіцца ў аголеным выглядзе. Аднак арганізатары конкурсу, якія далі папярэднюю згоду на гэта, у апошні момант забаранілі спеваку выступаць у падобным выглядзе. Ён тэрмінова змяніў нумар: ваўкі з’явіліся ў выніку на галаграме, а сам ён адмовіўся ад ідэі выступаць аголеным.
12 мая 2016 года Ivan выступіў у другім паўфінале, але не прабіўся ў фінал [6].
Папярэднік: Uzari & Maimuna |
Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне 2016 |
Пераемнік: NAVIBAND |