У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скачко. Аляксандр Вікенцьевіч Скачко (нар. 26 верасня 1933[1], Гарадзея, Нясвіжскі павет, Польская Рэспубліка) — беларускі ўрач. Народны ўрач Беларусі (1994).
Скончыў Мінскі медінстытут (1958), атрымаў размеркаванне ў Сноўскую ўчастковую бальніцу, дзе прапрацаваў пяць гадоў галоўным урачом.
У лютым 1963 года Аляксандр Вікенцьевіч становіцца галоўным урачом Нясвіжскай раённай бальніцы. Узначальваў Мінскую абласную клініку. Галоўны ўрач Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (1974—1976). Галоўны ўрач 9-й Мінскай клінічнай бальніцы (1976—1996).
11 сакавіка 1994 года Аляксандр Вікенцьевіч Скачко стаў другім у гісторыі народным урачом Беларусі, у тым ліку за асабісты ўклад у стварэнне цэнтра трансплантацыі касцявога мозгу на базе 9-й бальніцы[2].