wd wp Пошук:

Аляксандр Бенінг

Аляксандр Бенінг (памёр у 1519), таксама Сандэрс Бенінг — мастак-мініяцюрыст пачатку 16 стагоддзя Гент-Бругэскай школы. Дата яго нараджэння невядомая.

Ажаніўся з Катэлійн ван дэр Гоэс (верагодна, сястрой ці пляменніцай мастака Гуга ван дэр Гоэса). У Бенінга было два сыны: Сайман Бенінг, які навучаўся рамяству свайго бацькі, і Паўль Бенінг, прафесія якога невядомая.

Запісы паказваюць, што ў 1469 годзе ён стаў членам гільдыі Святога Лукі. Сандэрс і яго сям’я жылі ў Генце, але ў 1486 годзе ён таксама далучыўся да гільдыі Святых Яна і Святога Лукі ў Бругэ, членамі якой былі ўсе, хто займаўся вытворчасцю кніг.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508989 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Alexander Bening // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alexander Bening // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2008. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Генце
Катэгорыя·Памерлі ў 1519 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1444 годзе