wd wp Пошук:

Аляксандр Барысавіч Тараненка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тараненка. Аляксандр Барысавіч Тараненка (нар. 29 сакавіка 1952, пас. Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі архітэктар. Саветнік БААрх (2000), член-карэспандэнт БААрх (2002), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай Акадэміі архітэктуры (2009).

Біяграфія

Скончыў у 1978 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 19782004 гадах у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў; з 2004 года галоўны архітэктар інстытута.

Грамадская дзейнасць

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1988 года. У 20032011 гадах старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі БСА.; член рэспубліканскага архітэктурна-горадабудаўнічага Савета пры МАІС РБ,

Творчасць

Працуе ў вобласці праектавання жылых і грамадскіх будынкаў, а таксама горадабудаўнічых праектаў. Аўтар артыкулаў на прафесійныя тэмы ў часопісе «Архітэктура і будаўніцтва», рэгіянальных СМІ і інш.

Аўтар праекта касцёла Божай Міласэрнасці ў Доцішках.

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Мінбудархітэктуры РБ за комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудка (1999). Узнагароджаны медалём БСА «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2011), нагрудным знакам «Ганаровы будаўнік» (2012), Ганаровымі граматамі Гродзенскага аблвыканкама (2003, 2012), Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2012), Гродзенскага гарвыканкама (2012); дыпломамі і граматамі БСА, МАСА, будаўнічай выстаўкі на рэспубліканскіх і абласных аглядах-конкурсах на лепшы архітэктурны твор.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў