wd wp Пошук:

Аляксандр Барысавіч Жалезнякоў

Аляксандр Барысавіч Жалезнякоў (28 студзеня 1957, Ленінград) — рускі спецыяліст, кіраўнік работ у галіне стварэння ракетна-касмічнай тэхнікі, пісьменнік, журналіст.

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут імя М. І. Калініна (цяпер Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт), інжынер-фізік (1980), чл.-кар. Расійскай акадэміі касманаўтыкі имя К. Э. Цыялклўскага (РАКЦ). З 1980 па 1981 гады працаваў інжынерам у Ленінградскім НВА «Імпульс». З 1983 па 1989 гады працаваў у Ленінградскім НВА «Чырвоная Зара»: інжынер, ст. інжынер, нам. нач. аддзела, нач. аддзела. З 1989 па 2001 гады працаваў у АКБ «Радуга» (НВП «Радуга»): нач. аддзела, нач. цэнтра, нам. Ген. дырэктара, першы нам. Ген. дырэктара, в. а. Ген. дырэктара. З 2001 года — саветнік дырэктара — галоўнага канструктара ЦНДІ робататэхнікі і тэхнічнай кібернэтыкі (Санкт-Пецярбург). З 2007 года — дарадца прэзідэнта РКК «Энергія» (Каралёў, Маскоўская вобласць). Прэзідэнт Фонду падтрымкі навукі і адукацыі (Санкт-Пецярбург).

Паралельна з асноўнай працай займаецца літаратурнай дзейнасцю. Папулярызатар дасягненняў айчыннай і сусветнай касманаўтыкі. Першая публікацыя адбылася 15 сакавіка 1989 года. Аўтар 13 кніг і некалькіх соцень артыкулаў. Друкуецца пад псеўданімамі «Аляксандр Юркевіч», «Аляксандр Барысаў», «Канстанцін Іваноў», «А. Ж.», «К. І.».

Член Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, Саюза журналістаў Расіі, Міжнароднага саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Санкт-Пецярбурга.

Прэміі і прызы

Узнагароджаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені (2007), медалём «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга» (2003), медалём РАКА «У гонар 40-годдзя палёту ў космас Ю. А. Гагарына», медалямі Федэрацыі касманаўтыкі Расіі «За заслугі», імя К. Э. Цыялкоўскага, Ю. В. Кандрацюка, С. П. Каралёва, В. П. Глушко, М. К. Янгеля, В. В. Церашковай, медалём нацыянальнага касмічнага агенцтва Украіны імя М. К. Янгеля, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Р. Бяляева.

Кнігі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Катэгорыя·Вучоныя Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДПУ
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе