wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксеевіч Барысаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысаў.

Аляксандр Аляксеевіч Барысаў (нар. 1910, в. Ерына, Падольскі павет, Маскоўская губерня, Расійская імперыя — ?) — педагог, рэктар Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута (1961—1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

У 1937 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя Баўмана з прысваеннем кваліфікацыі інжынер-механік. У 1937—1938 гадах працаваў старэйшым інжынерам-механікам на будаўніцтве канала «Масква — Волга». З 1938 па 1941 год працаваў інструктарам МК УКП(б).

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. З 1941 года знаходзіўся ў месцаванні палітаддзела 16-га войска Заходняга фронту. У красавіку 1942 года прызначаны начальнікам палітаддзела 97-й стралковай дывізіі Заходняга фронту, а ў студзені 1943 годзе прызначаны намеснікам камандзіра 344-й стралковай дывізіі па палітчастцы. Пасля рэарганізацыі палітапарата ў арміі з мая 1943 года па студзень 1944 года з’яўляўся начальнікам палітаддзела 338-й стралковай дывізіі Заходняга фронту. Па сканчэнню адмысловых курсаў вышэйшага палітсаставу Савецкай Арміі ў 1944 годзе быў прызначаны начальнікам палітаддзела 1-га стралковага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту. Дэмабілізаваны ў лютым 1946 годза з ваенным званнем палкоўніка.

З 1946 па 1947 год працаваў намеснікам начальніка аддзела кадраў навучальных устаноў Міністэрства будаўнічых і дарожных машын СССР у Маскве. З 1947 па 1961 год працаваў дырэктарам Магілёўскага машынабудаўнічага тэхнікума. З 1961 па 1969 год займаў пасаду рэктара Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, а з 1962 па 1969 год таксама працаваў загадчыкам кафедры «Начартальная геаметрыя і рысаванне».

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Выпускнікі МДТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэктары Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі