У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арцішэўскі.
Аляксандр Аляксандравіч Арцішэўскі (30 лістапада 1933, г. Горкі) — беларускі гістолаг і эмбрыёлаг, доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1988).
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1958), дзе і выкладае з 1960 года.
Аўтар навуковых прац па эмбрыялогіі, станаўленню эндакрыннай сістэмы ў норме і пры стрэсавых сітуацыях. Увёў у практыку даследавання эмбрыялагічных эндакрынных залоз чалавека гістахімічныя метады, электронную мікраскапію, колькасны аналіз.