wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Жукоўскі

Аляксандр Іванавіч Жукоўскі (1820—1915) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Штабс-капітан корпуса інжынераў шляхоў паведамленняў[ru].

У 1855—1859/1860 гадах маршалак шляхты Рагачоўскага павета[1]. Памешчык, паводле 10-га народнага перапісу за ім лічыліся маёнткі Весялова (Шапчыцы), Меркулавічы і Лесавая Буда.

Удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў. Быў схоплены, трымаўся ў Магілёўскім астрогу[2].

Мемарыяльна дошка на капліцы-пахавальні

Пахаваны ў сямейнай пахавальні ў неаегіпецкім стылі на Польскіх могілках Магілёва.

Сям’я

У шлюбе з Клацільдай з Цеханавецкіх, дачкой Яна Цеханавецкага, клімавіцкага маршалка, і Клацільды з Галынскіх. Мелі сына Альгерда.

Зноскі

  1. Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
  2. НАРЫСЫ ГІСТОРЫІ КАРМЯНШЧЫНЫ: выбары Прадвадзіцеля ў 1863 г.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі рагачоўскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Магілёве
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы