wd wp Пошук:

Аляксандра Аляксандраўна Сасновіч

Алякса́ндра Алякса́ндраўна Сасно́віч (нар. 22 сакавіка 1994 у Мінску) — беларуская тэнісістка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Паўфіналістка US Open-2019 у парным разрадзе разам са славачкай Вікторыяй Кужмавай. Фіналістка трох турніраў WTA у адзіночным разрадзе.

Спартыўная кар’ера

У тэнісе з дзевяці гадоў; любімае пакрыццё — хуткі хард, лепшы ўдар — бэкхэнд па лініі.

Пераможца 18 турніраў TF (11 — у адзіночным разрадзе); паўфіналістка двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (US Open-2011, Roland Garros-2012).

Выступае за жаночую нацыянальную зборную Беларусі па тэнісе. Разам са зборнай дабілася права згуляць у фінале Кубка Федэрацыі ў 2017 годзе.

2022: Трэці фінал WTA

На турніры Melbourne Summer Set 2 2022[en] Аляксандра Сасновіч дасягнула фіналу, але прайграла амерыканцы Амандзе Анісімавай у трох сэтах. Свой шлях на турніры яна пачала з кваліфікацыі, а ў асноўнай сетцы перамагла датчанку Клару Таўсан і амерыканку Эн Лі.

У першым раундзе Australian Open сустракалася з пераможцай кваліфікацыі Чжэн Цыньвень з Кітая. Лёс матчу рашаўся на тай-брэйку трэцага сэта, у якім Сасновіч прайграла з лікам 5-10.

У лютым на турніры ў Санкт-Пецярбургу Сасновіч паспяхова прайшла два раўнды, атрымаўшы перамогі над Магдай Лінет і Жаклін Крысціян. У чвэрцьфінале сустракалася з Алёнай Астапенка з Латвіі, з якой дагэтуль сустракалася тройчы і ні разу не перамагла[3]. Сасновіч мела шанцы на поспех, але ў чарговы раз прайграла. Матч працягваўся дзве з паловай гадзіны і скончыўся з лікам 6-7, 6-4, 3-6.

Турнір катэгорыі Premier 5 у Досе пачала з кваліфікацыі, дзе ўпэўнена перамагла румынку Ану Богдан (6-1, 6-1) і бельгійку Кірстэн Фліпкенс (6-3, 6-2). У першым раўндзе асноўнай сеткі разграміла першую ракетку Кітая Чжан Шуай з лікам 6-1, 6-1. Наступнай суперніцай стала прадстаўніца Туніса Унс Джабір. Сасновіч упэўнена выйграла першы сэт, але не здолела перамагчы дзясятую ракетку свету (6-1, 5-7, 3-6). Такім чынам, лік асабістых сустрэч паміж тэнісісткамі стаў 3-0[4].

На турніры ў Індзіян-Уэлсе Сасновіч перамагла калумбійку Асорыю Серана ў двух сэтах 6-4, 5-0 (ret.), але прайграла Петры Квітавай у другім раўндзе (7-6, 4-6, 4-6). Выдатным для Аляксандры стаў наступны турнір у Маямі, дзе яна ўпершыню ў кар’еры дасягнула 1/8 фіналу. На «пятым шлеме» беларуска паслядоўна перамагла кітаянку Ван, расіянку Касаткіну і румынку Бегу, з якой дагэтуль сустракалася тройчы і не мела перамог. Наступнай суперніцай Сасновіч стала швейцарка Бенчыч. Сустрэча скончылася з лікам 6-2, 6-3 на карысць швейцаркі, якая на гэтым турніры дайшла да паўфіналу. Дзякуючы поспехам у сакавіку Сасновіч паднялася на 51 месца ў рэйтынгу WTA.

Фіналы турніраў WTA

Адзіночны разрад: 4 (4 паразы)

Катэгорыя
Grand Slam (0-0)
WTA 1000 (0-0)
Premier / WTA 500 (0-1)
International / WTA 250 (0-3)
Пакрыццё
Хард (0-4)
Грунт (0-0)
Трава (0-0)
Дыван (0-0)
Вынік W-L Дата Турнір Катэгорыя Пакрыццё Суперніца ў фінале Лік
Параза 0-1 Верасень 2015 Korea Open, Паўднёвая Карэя International Хард Румынія Ірына-Камелія Бегу 3-6, 1-6
Параза 0-2 Студзень 2018 Brisbane International, Аўстралія Premier Хард Украіна Эліна Світоліна 2-6, 1-6
Параза 0-3 Студзень 2022 Melbourne Summer Set, Аўстралія WTA 250 Хард Злучаныя Штаты Амерыкі Аманда Анісімава 5-7, 6-1, 4-6
Параза 0-4 Жнівень 2022 Tennis in Cleveland, ЗША WTA 250 Хард Расія Людміла Самсонава 1-6, 3-6

Зноскі

  1. 1 2 3 Player Profile // WTA website
  2. ITF website

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэнісісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Тэнісісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»