wd wp Пошук:

Альчэры

Альчэры (баскск.: Altxerri, [al’tʃeri]) — пячора ў Іспаніі, размешчаная недалёка ад Сан-Себасцьяна, паблізу населенага пункта Ая. Пячора была адкрыта выпадкова пры дарожных работах, але цікавасці не выклікала. Яе вывучэнне пачалося толькі ў 1962 годзе групай маладых энтузіястаў. Неўзабаве для абмежавання пранікнення ў пячоры былі ўсталяваныя дзверы. У тым жа годзе пры абследаванні пячоры былі знойдзены першыя петрагліфы, а крыху пазней і каменныя прылады. Выявы бізона, аленяў, ліс, рыб, сайгакаў, казярогаў і птушак. У 1996 годзе выйшла кніга нямецкага даследчыка пад назвай «Ekain і Altxerri». За 11 км на паўднёвы захад ад Альчэры знаходзіцца пячора Экаін.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Пячоры Іспаніі
Катэгорыя·Геаграфія Краіны Баскаў
Катэгорыя·Пячоры — археалагічныя помнікі
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Петрогліфы