wd wp Пошук:

Альпака

Альпака (Vicugna pacos) — хатняя парнакапытная жывёла, якая паходзіць ад вікуньі. Разводзяць у высакагорным поясе Паўднёвай Амерыкі (Анды). На сённяшні дзень там жыве каля трох мільёнаў альпак, вялікая частка з якіх засяляе Перу. Выгадоўваюць альпака для стрыжкі поўсці, з якой робяць цёплыя і мяккія коўдры, пледы і вопратку. А з футра робяць прадметы для дома.

Рост альпака не перавышае аднаго метра, важаць яны каля 70 кілаграмаў і маюць мяккае і доўгае руно (па баках яго даўжыня дасягае 15-20 см.). Яны жывуць у Андах на вышыні 3500-5000 метраў, на тэрыторыі Эквадора, паўднёвага Перу, паўночнага Чылі і заходняй Балівіі.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мазоляногія
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Свойскія жывёлы
Катэгорыя·Сысуны Паўднёвай Амерыкі