wd wp Пошук:

Альвеста

Альвеста (швед. Alvesta) — горад і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны ў лене Крунуберг, у паўднёвай частцы Швецыі. Размешчаны за 330 км на поўдзень ад Стакгольма, за 18 км на захад ад цэнтра лена горада Векшэ. Насельніцтва — 8017 чал. (2010).

Чыгуначная станцыя на магістралі Стакгольм-Мальмё. Альвеста ўзнікла як невялікі пасёлак у месцы перасячэнняў некалькіх чыгуначных магістраляў ля паўночнага берага возера Сален у 1900 годзе. У 1971 годзе Альвеста атрымала статус горада.

Зноскі

  1. Tätorter 2010Statistics Sweden, 2010. — С. 27. — ISSN 1654-3823
  2. Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthetStatistics Sweden, 2019.
  3. Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthetStatistics Sweden, 2021.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных