wd wp Пошук:

Альбуга

Альбуга (Albugo), цыстопус (Cystopus) — род ааміцэтавых грыбоў.

Пашырэнне

Вядомы больш за 10 відаў, пашыравых у краінах Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. На Беларусі трапляецца цыстопус белы (Albugo candida) і цыстопус аксамітнікавы (Albugo bliti). Паразітуюць найбольш на раслінах сямейства складанакветных і крыжакветных. Выклікаюць разнастайныя скрыўленні і разрастанне асобных органаў раслін, пазней — з’яўленне белых бугаркоў (пустул), якія потым прарываюцца.

Асаблівасці біялогіі

Міцэлій разгалінаваны, без перагародак, міжклетачны, з шматлікімі шарападобнымі гаўсторыямі. Спарангіяносцы кароткія, простыя, булавападобныя, утвараюць пад эпідэрмісам расліны-гаспадара шчыльны слой. Спарангіі верхавінкавыя, шарападобныя або цыліндрычныя, сабраныя ў ланцужкі, бясколерныя, у масе жаўтаватыя, пазней распадаюцца на асобныя зоаспарангіі, якія прарастаюць двухжгуцікавымі зааспорамі. Ааспоры (споры, якія зімуюць, узнікаюць у выніку полавага працэсу) шарападобныя, з тоўстай, бурай, сеткавай або бародаўчатай абалонкай, прарастаюць у зааспоры, рэдка ў міцэлій.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Перанаспаральныя
Катэгорыя·Храмісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных