wd wp Пошук:

Альберт Рыгоравіч Мельнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнікаў. Альберт Рыгоравіч Мельнікаў (нар. 25 кастрычніка 1932, с. Бярозаўскае, Валгаградская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут у 1957 годзе. Працаваў у СКБ мэблі ў Ерэване, ЭКБ мэблі ў Мінску, з 1968 па 1982 год — загадчык аддзела, намеснік дырэктара па мастацкім канструяванні ў Беларускім філіяле УНДІТЭ, з 1986 года — намеснік галоўнага інжынера Мінскага завода халадзільнікаў.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года, член Саюза дызайнераў з 1987 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Працуе ў галіне праектавання інтэр’ераў, мэблі, вырабаў культбыту, прамысловага абсталявання. Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): інтэр’ер, мэбля і абсталяванне Палаца спорту (1964), аўтарамонтнага завода (1968), Заводскага райкама КПБ (1978) у Мінску. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка для ВНУ «Асновы мастацкага канструявання» (Мінск, 1978).

Узнагароды

Узнагароджаны залатым і бронзавым медалямі ВДНГ СССР.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расіі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Дызайнеры мэблі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў