wd wp Пошук:

Альберта Томба

Альберта Томба (італ.: Alberto Tomba; нар. 19 снежня 1966 года, Сан-Ладзара-дзі-Савена, Італія) — знакаміты італьянскі гарналыжнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету, уладальнік Кубка свету. Спецыялізаваўся ў слаламе і гіганцкім слаламе.

Спартыўная мянушка — «Томба ла Бомба» (італ.: Tomba la Bomba). Алімпійскі чэмпіён 1988 года ў слаламе і гіганцкім слаламе (Калгары, Канада). У 1992 годзе ў Альбервіль (Францыя) выйграў «золата» ў гіганцкім слаламе і «срэбра» ў слаламе. Там жа Томба быў удастоены гонару несці сцяг Італіі на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды.

Яшчэ адно «срэбра» Томба выйграў на слаламных трасах Лілехамеры (Нарвегія) у 1994 годзе.

Фінішаваў без узнагарод на Белай Алімпіядзе-98 у Нагана (Японія).

Уладальнік Кубка свету па гарналыжным спорце ў агульным заліку ў сезоне 1994-95. У 1998 годзе пайшоў з вялікага спорту, атрымаўшы ў агульнай складанасці 50 перамог у Кубку свету (35 — слалам, 15 — гіганцкі слалам). Па ліку перамог на этапах Кубка свету саступае толькі Інгемару Стэнмарку (86) і Херману Маеру (54).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце
Катэгорыя·Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце ў агульным заліку
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Кавалеры Алімпійскага ордэна
Катэгорыя·Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
Катэгорыя·Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце
Катэгорыя·Гарналыжнікі Італіі