wd wp Пошук:

Альба Аўгуст

Альба Адэль Аўгуст (дацк.: Alba Adèle August; нар. 6 чэрвеня 1993, Капенгаген, Данія) — дацка-шведская актрыса. Атрымала вядомасць дзякуючы свайму з’яўленню ў тэлесерыяле «Дождж» і фільме «Быць Астрыд Ліндгрэн».

Біяграфія

Альба Адэль Аўгуст нарадзілася 6 чэрвеня 1993 года ў Капенгагене. Яе бацька — вядомы дацкі кінарэжысёр Біле Аўгуст, а маці — шведская актрыса Перніла Аўгуст. У Альбы ёсць сястра Аста, якая таксама з’яўляецца актрысай. Дзяцінства правяла ў Стакгольме. Скончыла Дацкую школу выканальніцкіх мастацтваў[2].

Акцёрскі дэбют Альбы адбыўся ў 2001 годзе ў фільме «Песня для Марціна», дзе яна выканала эпізадычную ролю. Рэгулярна пачала здымацца ў кіно з 2010 года.

У 2013 годзе прыняла ўдзел у здымках трох эпізодаў серыяла «Забойства на Сандхамне». У 2017 годзе знялася ў першым сезоне серыяла «У заложніках».

Шырокую вядомасць атрымала ў 2018 годзе пасля выхаду на Netflix тэлесерыяла “Дождж”[3]. За роль Сымоны яна была намінаваная на прэміі «Robert prisen» і «Zulu Awards».

У 2018 годзе выканала ролю Астрыд Ліндгрэн у фільме «Быць Астрыд Ліндгрэн»[4], за якую была намінаваная на прэмію «Залаты жук»[5].

У тым же годзе Альба атрымала узнагароду «EFP Shooting Star» на Берлінскім кінафестывалі[6].

Зноскі

  1. Alba August // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alba August: «Mit mål har været at skabe mig et job, der ikke føles som et arbejde» Архівавана 29 лістапада 2020.
  3. ‘THE RAIN’, NETFLIX’S FIRST DANISH ORIGINAL SERIES STARTS PRODUCTION IN DENMARK.
  4. Interview with Alba August: «My dream is to play as different characters as possible». Archieved.
  5. Alba August spiller hovedrollen som Astrid Lindgren i Pernille Fischer Christensens UNGE ASTRID.
  6. Alba August. IMDb.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Актрысы Швецыі