wd wp Пошук:

Алуксненскі край

Алуксненскі край (лат.: Alūksnes novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Латвіі, у рэгіёне Відземе. Край складаецца з 15 валасцей і горада Алукснэ, які з’яўляецца цэнтрам краю. Насельніцтва на 1 студзеня 2015 года склала 15648 чалавек. Плошча краю займае 1699,8 км².

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы. Край створаны з большай часткі Алуксненскага раёна, з астатняй часткі якога быў створаны Апскі край.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі