wd wp Пошук:

Алесь Кішкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кішкін.

Алесь Кішкін — беларускі музыкант, адзін з заснавальнікаў гурта «Камэлот» (разам з Ігарам Войнічам, Змітром Сідаровічам і Валікам Агеевым). Граў на сола-гітары, разнастайных духавых інструментах (дудкі, флейты, кларнет), а таксама на экзатычных, кшталту кокле (іх чуваць у песні «Дуда, Лютня ды Бубен»). Скончыў журналісцкі факультэт БДУ. Напісаў музыку да найбольш рамантычных песень гурта. Пасля запісу першага альбома гурта і сваркі Сідаровіча з Басаем заявіў, што граць разам адказваецца. Усе гэтыя гады трымаў сваё слова, нягледзячы на многія прапановы іншых удзельнікаў гурта сыграць разам ці зрабіць які-небудзь музычны праект.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 12 лютага 2022.
  2. (unspecified title) Праверана 28 жніўня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта