wd wp Пошук:

Алесь Дзятлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзятлаў. Алесь Дзятлаў (Аляксандр Мікалаевіч Дзятлаў, нар.3 чэрвеня 1936, в. Туркі, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Жыў у Пятровічах, а з лета 1944 г. — на радзіме маці, у Плёсах, дзе бацьку прызначылі дырэктарам мясцовай школы. У 1959 г. скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у Глыбоцкай раённай газеце «Сцяг камунізму»(1959—1961), у «Чырвонай змене» (1961—1973). У 1973—1975 гг. член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975—1980 гг. карэспандэнт газеты «Звязда», з 1980 г. рэдактар аддзела навукі часопіса «Родная прырода».

Творчасць

Друкуецца з 1956 г. У 1970-м годзе было надрукавана апавяданне ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборнікаў, аповесцяў і апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта