wd wp Пошук:

Алесь Гуркоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гуркоў. Алесь Гурко́ў (нар. 11 жніўня 1965, Мінск) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, удзельнік незалежнага выдавецкага і маладзёжнага рухаў у другой палове 1980-х.

Арганізатар і кіраўнік нефармальнай маладзёжнай суполкі «Світанак» Беларускага тэхналагічнага інстытута, выдавец і рэдактар газеты «Студэнцкая думка» (1988—1989), адзін з заснавальнікаў і выдаўцоў газеты «Свабода» (1990). Браў актыўны ўдзел у акцыях беларускага маладзёжнага руху, арганізацыі «Мартыралог Беларусі» і БНФ «Адраджэньне», дапамагаў іншым суполкам наладзіць выпуск самвыдату. Член БНФ ад 1988 года. Падчас вучобы быў пад спагнаннямі з боку адміністрацыі інстытута, выклікаўся ў пракуратуру для «субяседвання». Пасля 1991 адышоў ад палітычнай дзейнасці і заняўся бізнесам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі