wd wp Пошук:

Алесь Алехнік

Алесь Алехнік (31 ліпеня 1929, хутар Перунова, сёння Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці2006) — дзеяч беларускай эміграцыі ў Аўстраліі.

У Аўстраліі з 1950 года. Член і шматгадовы сакратар Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі, ад імя якога прадстаўляў беларусаў на разнастайных міжнацыянальных форумах у Аўстраліі (удзельнічаў у дзвюх Аўстралійскіх грамадзянскіх канвенцыях, быў назіральнікам у парламенце) і па-за яе межамі на канферэнцыях Антыкамуністычнай лігі народаў Азіі і Сусветнай антыкамуністычнай лігі. У канцы 1950-х гадоў займаўся выданнем інфармацыйнага бюлетэню Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі «Новае Жыццё». У 19691982 гадах — кіраўнік Краёвага штаба Беларускага Вызвольнага Фронту ў Аўстраліі.

Аўтар кнігі ўспамін «Пад бел-чырвона-белым» (Вільня, 1999). Яго архіў, у які ўвайшлі дакументы Беларускага аб’яднання і шматлікае ліставанне, перахоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне