Ален Фабьен Морыс Марсель Дэлон (фр.: Alain Fabien Maurice Marcel Delon), Alain Delon; 8 лістапада 1935, Са, Францыя), больш вядомы як Ален Дэлон — французскі кінаакцёр, акцёр тэатра, рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст. Кіназорка і секс-сімвал 1960-х — 1980-х гадоў.
Найбольшую вядомасць набыў пасля фільмаў «На яркім сонцы» (1960), «Рока і яго браты» (1961), «Леапард» (1962, намінаваны на «Залаты глобус» як «самы шматспадзеўны пачатковец сярод мужчын». Уладальнік прэміі «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю ў карціне «Наша гісторыя» (1984). Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна.
Ален Дэлон на Вікісховішчы |