wd wp Пошук:

Аленка Братушак

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Аленка Братушак (славенск.: Alenka Bratušek; 31 сакавіка 1970, Цэле, СФРЮ) — славенскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Славеніі з 27 лютага 2013 па 18 верасня 2014.

Біяграфія

Нарадзілася ў славенскім горадзе Цэле. Па заканчэнні школы вучылася на факультэце прыродазнаўчых навук і тэхналогіі ва ўніверсітэце Любляны. Яна таксама атрымала ступень магістра ў галіне кіравання на факультэце сацыяльных навук у тым жа універсітэце.

У 2008 няўдала балатавалася ў парламент па спісе партыі Зарэс.

У 1999—2011 займала пасаду міністра фінансаў. Затым была кіруючай справамі ва ўрадзе. У 2011 была абраная ў парламент Славеніі, па спісах партыі «Пазітыўная Славенія». Змяніла ў студзені 2013 на пасадзе лідара партыі «Пазітыўная Славенія» вядомага палітыка і бізнэсоўца Зорана Янкавіча.

У канцы лютага 2013, у ходзе вотуму недаверу кабінету міністраў Янеза Янша заняла пасаду прэм’ер-міністра Славеніі, такім чынам стала першай жанчынай на пасадзе прэм’ер-міністра краіны пасля атрымання незалежнасці.

Пражывае ў горадзе Крань. Замужам, мае сына і дачку.

Скандал

Вылучыла сваю кандыдатуру на пасаду віцэ-прэзідэнта па пытаннях Энергетычнага саюза, якую Еўрапейскі парламент адхіліў абсалютнай большасцю галасоў (112 супраць, 13 за), бо яна не ведала нават азоў і новых законаў.

Зноскі

  1. Alenka Bratušek // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Alenka Bratusek // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Славеніі
Катэгорыя·Выпускнікі Люблянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Славеніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе