У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вяргейчык.
Алена Яфімаўна Вяргейчык (5 студзеня 1942, в. Навасёлкі, Хойніцкі раён — 17 ліпеня 2016) — Герой Сацыялістычнай Працы (1973)[1].
З 1960 года цялятніца, з 1976 года брыгадзір брыгады па адкорму маладняку буйной рагатай жывёлы ў саўгасе «Судкова» Хойніцкага раёна[1]. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў выкананні сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў жывёлагадоўлі. Дэпутат і член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1971—1975 гадах[1].