wd wp Пошук:

Алекс дэ ла Іглесіа

Áлекс дэ ла Іглéсіа (ісп.: Álex de la Iglesia; нар. 4 снежня 1965, Більбаа, Іспанія) — іспанскі (баскская) кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Скончыў філасофскі факультэт універсітэта, працаваў у выдавецтве, ствараў гісторыі для коміксаў. Пачаў кар’еру ў кіно з пасады асістэнта ў Энрыке Урбісу ў фільме «Усё для грошай» (ісп. Todo por la pasta), у 1988 годзе зняў першую самастойную працу — кароткаметражку «Мама» — антыўтопію пра сям’ю, якая жыве ў падвале пасля сусветнага катаклізму.

У 2009—2011 гадах узначальваў Іспанскую акадэмію кінематаграфічных мастацтваў і навук.

У вольны ад рэжысуры час дэ ла Іглесіа дублюе амерыканскія мультфільмы на іспанскую мову. Сцэнарыі практычна ўсіх фільмаў рэжысёра напісаў Хорхэ Герыкаэчэварыя.

Фільмаграфія

Прэміі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13160578X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Álex de la Iglesia // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13160578X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінарэжысёры Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Більбаа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў