wd wp Пошук:

Алекса

Але́кса — валынскі дойлід другой паловы XIII стагоддзя, які пабудаваў шмат гарадоў і крэпасцей у княжанне ўладзіміра-валынскага князя Васілька Раманавіча[1][2].

У 1276 годзе Алекса быў пасланы князем Уладзімірам Васількавічам уверх па рацэ Лясной для выбару зручнага месца для крэпасці, якая будзе ахоўваць валынскія межы ад літоўскіх набегаў[1][2].

Алекса знайшоў такое месца і паставіў горад, які назвалі Камянец[1].

Меркаваныя праекты

Мяркуюць, што Алекса ў 1271—1289 гадах пабудаваў Камянецкую вежу ў драўляным замку[2]. Магчыма, таксама ўдзельнічаў у будоўлі царквы Святога Георгія(укр.) бел. ў Любамлі.

Памяць

У 1988 годзе ў Камянцы ўсталяваны помнік Алексы з зубрам працы скульптара Аляксандра Лышчыка. Ён стаў адным з сімвалаў горада.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 3 Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 14
  2. 1 2 3 Глинский Антон Юзеф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Горадабудаўнікі
Катэгорыя·Архітэктары XIII стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыя Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Постаці Каменца
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі