wd wp Пошук:

Алег Мікалаевіч Керчу

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Керчу (нар. 6 ліпеня 1984, Чарнаўцы) — украінскі футбаліст, абаронца каламыйскага «Пакуцця».

Клубная кар’ера

Выхаванец букавінскага футбола, прафесійную кар’еру пачаў у чарнавіцкай «Букавіне». За букавінскі клуб у 2001—2006 гадах згуляў 123 матчы (7 галоў). У 2006 годзе перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну», у складзе якой стаў пераможцам Другой лігі Украіны 2005/06.

У 2007 годзе перабраўся ў склад івана-франкоўскага «Прыкарпацця». Правёў 15 матчаў, разам з клубам атрымаў срэбраныя медалі Другой лігі 2006/07.

У 2008 годзе вярнуўся ў родную «Букавіну», дзе стаў адным з лідараў каманды, а з часам і капітанам. У складзе «Букавіны» стаў пераможцам Другой лігі 2009/10, а таксама рэкардсменам чарнавіцкай каманды па колькасці згуляных паядынкаў у чэмпіянаце і Кубку Украіны.

У студзені 2014 года па запрашэнні свайго земляка Руслана Гунчака накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан», і ў выніку ў лютым 2014 падпісаў кантракт з клубам. У «Нафтане» замацаваўся на пазіцыі асноўнага левага абаронцы, у канцы сезона часам стаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У студзені 2015 года пакінуў наваполацкі клуб[2].

У сакавіку 2015 вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком цярнопальскай «Нівы»[3]. Сезон 2015/16 таксама пачынаў у «Ніве», але ў жніўні 2015 года пакінуў клуб[4]. У пачатку 2016 года гуляў за «Букавіну», пасля чаго пераехаў у канадскі клуб «Юкрэйн Юнайтэд». У сакавіку 2017 года вярнуўся ў «Букавіну», аднак ужо ў маі зноў з’ехаў у Канаду, папоўніўшы склад клуба «Варкута».

У красавіку 2019 года чарговы раз стаў іграком «Букавіны». З лета 2019 года выступае на аматарскім узроўні.

Дасягненні

Зноскі

  1. Oleg Kerchu // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Керчу, Огар и Рефаи покинули «Нафтан»
  3. Первая лига. Нива подписала восемь новых футболистов Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. Нива лишилась опытного универсала

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Букавіна Чарнаўцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнаўцах
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Юкрэйн Юнайтэд
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Варкута Таронта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніва Цярнопаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Прыкарпацце Івана-Франкоўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Пакуцце Каламыя
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта