wd wp Пошук:

Алег Аркадзьевіч Тарыкаў

Алег Аркадзьевіч Тарыкаў (9 красавіка 1938, в. Мікулічы, што каля вёскі Жабінка Глыбоцкага раёна — 15 студзеня 1996) — беларускі краязнавец.

Біяграфія

Нода нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў Глыбоцкае электрамеханічнае вучылішча № 12 (1957), накіраваны на працу ў горад Кустанай (Казахстан). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-энергетык (1965). З 1965 г. у Гомелі працаваў на заводзе «Гідрапрывад» па сваёй спецыяльнасці. З 1975 г. працаваў у навукова-даследчым інстытуце ў Мінску, з 1982 г. — галоўны энергетык Маладзечанскай мэблявай фабрыкі.

Навуковая дзейнасць

Апроч асноўнай працы займаўся літаратурнай і краязнаўчай дзейнасцю. Працаваў у мясцовых архівах, у архівах Вільнюса, Ленінграда. Друкаваўся ў перыядачных выданнях па пытаннях краязнаўства і гісторыі Беларусі. Склаў радавод (з 18 ст.) сваёй сям’і. Пісаў вершы і байкі. У 1989 г. з выдавецтва «Беларусь» выйшла кніга «Северные», успаміны камандзіра партызанскага атрада П. М. Максіменкі[1], літаратурны запіс якой зрабіў А. А. Тарыкаў. Аўтар кнігі «Зарніцы ў глыбінях азёр», прысвечанай Глыбочынне.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Глыбоцкага раённага Савета народных дэпутатаў (1993).

Зноскі

  1. «Северные»: Воспоминания командира (партизан. отряда спец. назначения от НКГБ БССР о подпольщиках Глубокского р-на Вилейс. обл.) / П. Н. Максименко; (Лит. запись О. А. Тарикова), 156,(2) с., (2) л. ил. 21 см, Минск Беларусь 1989.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка