У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яноўскі. Алег Антонавіч Яноўскі (нар. 6 красавіка 1951, в. Крычкі, Мінскі раён) — беларускі гісторык і гістарыёграф. Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук.
Нарадзіўся 6 красавіка 1951 года. У 1966 г. скончыў Радашковіцкую васьмігадовую, у 1968 г. — Заслаўскую сярэднюю школу № 2.
З 1973, пасля заканчэння гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, — старэйшы лабарант кафедры гісторыі СССР таго ж факультэта; афармляў музей гісторыі БДУ. З’яўляўся членам Камітэта народнага кантролю універсітэта. З 1977 года чытаў лекцыі і вёў заняткі па гісторыі СССР і грамадазнаўству на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ. З 1978 г. — выкладчык кафедры гісторыі СССР; выкладаў на падрыхтоўчым аддзяленні, на вячэрнім аддзяленні філалагічнага факультэта і на завочным факультэце БДУ. У 1980 г. скончыў завочную аспірантуру па кафедры гісторыі СССР пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры А. І. Кажушкова.
З 1983 г. — дацэнт кафедры гісторыі СССР дасавецкага перыяду; з 1991 г. — намеснік дэкана гістарычнага факультэта, з 1996 г. — дэкан гістарычнага факультэта. З 1998 г. адначасова — загадчык кафедры гісторыі Расіі. З 2000 г. — прарэктар па вучэбнай рабоце; з 1 лістапада 2001 па снежань 2003 года — першы прарэктар БДУ. Працягвае загадваць кафедрай гісторыі Расіі.
У 1990-я гг. чытаў агульныя курсы па гісторыі Расіі са старажытных часоў да канца XVIII ст., спецыяльныя курсы па праблемах знешняй і ўнутранай палітыцы краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Чытае лекцыі па агульнапрафесійнай дысцыпліне «Гісторыі Расіі і Украіны» (з старажытных часоў да канца XVIII ст.), а таксама спецыяльныя курсы:
Выкладае таксама на кафедры гісторыі новага і найноўшага часу.
Удзельнічаў у станаўленні новай сімволікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта («папараць-кветка»); ініцыяваў шматтомнае выданне абраных навуковых прац БДУ (1921—2001) розных напрамкаў. Упершыню ў сусветнай практыцы вышэйшай школы ініцыяваў ўвядзенне новага прадмета — універсітэтазнаўства.
З’яўляўся членам Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, віцэ-прэзідэнтам асацыяцыі беларускіх гісторыкаў, вучоным сакратаром Аб’яднанага Савета БДУ. З’яўляецца чальцом рэдкалегіі навуковых гістарычных часопісаў.
У 1981 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Працоўны ўклад вузаўскай моладзі Беларусі ў выкананне народнагаспадарчых задач дзевятай пяцігодкі (1971—1975 гг.)». З 1985 г. — дацэнт, з 2003 г. — прафесар па спецыяльнасці «Гісторыя».
Асноўныя напрамкі даследаванняў:
* ацэнка ролі і месцы БДУ ў станаўленні і развіцці беларускай нацыі * ацэнка ролі асобных асоб у развіцці універсітэцкага адукацыі (артыкулы пра А. Г. Чарвякова, Н. М. Нікольскага, В. Кнорына, Д. П. Канчалоўскага, А. І. Дзьякава, Н. М. Бладыка, Я. П. Каранеўскага, В. І. Пічэту; манаграфія «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў»);
Падрыхтаваў 10 кандыдатаў навук.
Аўтар больш за 200 артыкулаў, кніг, навучальных дапаможнікаў, а таксама навучальных праграм для ВНУ і агульнаадукацыйных устаноў.