wd wp Пошук:

Алвару Сіза Віейра

Алвару Сі́за Віейра (парт.: Álvaro Siza Vieira; нар. 25 чэрвеня 1933) — партугальскі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1933 годзе ў горадзе Матазіньюш, непадалёк ад Порту. У 1955 годзе скончыў архітэктурны факультэт Універсітэта Порту.

За гады працы (першыя праекты датаваны 1954 годам) рэалізавана больш за 140 праектаў (у тым ліку і за межамі Партугаліі — у Нідэрландах, Іспаніі, Італіі, Бразіліі), такіх як жылы квартал Малаг’ера ў Эвара (1977—1995), Архітэктурны факультэт (1987—1993), жылы раён Шыяду ў Лісабоне (з 1988 года), музей сучаснага мастацтва Серальвес (1996-99) у Порту, парафіяльны цэнтр у Марку ды Канавезеш (1990), новы корпус музея Амстэрдама, галерэя Серпанцін у Лондане, Галі цэнтр сучаснага мастацтва, факультэт інфарматыкі ў Сант’яга дэ Кампастэла, станцыя метро ў Неапалі, цэнтр турыстычнай інфармацыі Colon у Мадрыдзе а таксама Партугальскі павільён (сумесна з Сесілам Бэлмандам) на сусветнай выставе ЭКСПА-98 у Лісабоне. Сусветна вядомымі сталі яго праекты раёна Схільдэрсвік у Гаазе, Нідэрланды (1989—1993), жылога дома «Bonjour Tristesse» у Берліне (1980—1984), офіс кампаніі «Вітра» ў Вайль-на-Рэйне ў Германіі (1991—1994).

Працуе таксама ў жанры скульптуры, графікі і дызайну мэблі. Прафесар Універсітэта Порту. Для Алвару Сіза ўласцівы стрыманая, удумлівая архітэктура, выдатна ўпісаная ў навакольны ландшафт.

Сын — Алвару Лейтэ Сіза Віейра 1962 г.н., таксама архітэктар, у 1994 годзе скончыў архітэктурны факультэт універсітэта Порту (лаўрэат Архітэктурнай прэміі (АрхіП)).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121259412 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Álvaro Siza Vieira // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Мастакі Партугаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Гаагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Камуністы Партугаліі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Архітэктары Партугаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Порту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Мадрыда
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Дызайнеры Партугаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Берліна
Катэгорыя·Архітэктары Амстэрдама
Катэгорыя·Камуністы Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі