wd wp Пошук:

Аксана Уладзіміраўна Мянькова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мянькова. Аксана Уладзіміраўна Мянькова (нар. 28 сакавіка 1982) — беларуская лёгкаатлетка.

Спартыўная кар’ера

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне атрымала залаты медаль у кіданні молату. Аднак пераправерка пекінскай допінг-пробы Аксаны Мяньковай з дапамогай найноўшых тэхналогій паказала наяўнасць у арганізме спартсменкі анабалічных стэроідаў дэгідрахлорметылтэстастэрону (турынаболу) і аксандралону. У 2016 годзе Аксана Мянькова была пазбаўлена залатой узнагароды.

Акрамя таго, станоўчы вынік прынесла і пераправерка допінг-пробы Аксаны Мяньковай з лонданскай Алімпіяды-2012, дзе яна заняла 7-е месца. Гэты вынік таксама быў ануляваны. У аналізах зноў выяўлены дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і станазалол[2].

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].

Узнагароды

Пераможца нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсменка года» (атрымала 528383 галасы). Уладальніца спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «Беларускі спартыўны Алімп» 2009 года.

Зноскі

  1. World Athletics Database Праверана 4 ліпеня 2019.
  2. nashaniva.by
  3. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  4. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Крычава
Катэгорыя·Кідальнікі молата Беларусі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крычаве
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў