У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалеўская. Акса́на Але́гаўна Кавале́ўская (нарадзілася 6 мая 1983 года, Смілавічы) — беларуская спявачка, салістка і аўтарка песень гурту «Краски».
Аксана Кавалеўская нарадзілася 6 мая 1983 года ў Смілавічах у сям’і педагогаў[1]. З дзяцінства ўдзельнічала ў конкурсах самадзейнасці, закончыла музычную школу, пераможца раённых і абласных музычных конкурсаў, прадстаўляла Мінскую вобласць на конкурсе «Славянскі базар у Віцебску». Пасля заканчэння 11 класаў была запрошаная ў гурт «Лето». 1 студзеня 2001 года заснавала гурт «Краски». У кастрычніку 2001 года пачала тур з блізу 200 канцэртаў па ўсёй Беларусі. Выпусціўшы 5 альбомаў, у 2006 годзе Аксана сыходзіць з гурту. Ад 2007 да 2010 года займалася сольнай кар’ерай[1].
Сола
Краски[2]
Сола