wd wp Пошук:

Аксамітніца юта

Аксамітніца юта (Oeneis jutta) — матыль атраду лускакрылыя (Lepidoptera), сямейства аксамітніцы (Satyridae).

Апісанне

Размах крылаў 42-48 мм. Асноўны тон афарбоўкі шэра-карычневы. Зверху на крылах цёмныя круглыя вочкі ў вохрыстых плямах. Спод задніх крылаў шэры са струменістым малюнкам і больш цёмнай перавяззю на ўнутранай частцы, вочак няма або яны вельмі дробныя.

Арэал

Таёжная зона Еўразіі. У Беларусі пашырана лакальна па ўсёй тэрыторыі.

Асаблівасці біялогіі

Аселы від. Дае звычайна 1 пакаленне за 2 гады. У Беларусі трапляецца кожны год, што, магчыма, з’яўляецца вынікам несінхроннага развіцця. Лёт матылёў у другой палове траўня — першай дэкадзе чэрвеня. Вусені кормяцца на асоках і злаках, развіваюцца ўсё лета, зімуюць, жывуць наступнае лета, зноў зімуюць, потым акукліваюцца вясною.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аксамітніцы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта