Аксамітная кніга — радаслоўная кніга найболей знатных баярскіх і дваранскіх родаў Расіі. Складзеная ў 1687 годзе ў сувязі з адменай месніцтва (1682) і пасля спынення складання разрадных кніг. Назва па аксамітнай вокладцы. У Аксамітную кнігу ўключаныя: «Гасудараў радасловец» 1555—1556, які складаецца пераважна з радаслоўных запісаў нашчадкаў Рурыкавічаў і Гедзімінавічаў (царскі, княжыя, баярскія роды), а таксама матэрыялы за другую палову XVI—XVII стагоддзяў з радаслоўных роспісаў, пададзеных прадстаўнікамі гэтых родаў у 1682—1687.