wd wp Пошук:

Аква Тэпула

Аква Тэпула паказана чырвоным колерам

Аква Тэпула (лац.: aqua tepula, «Цёплая вада») — акведук у Старажытным Рыме.

Вадаправод (18 км) быў пабудаваны ў 125 годзе да н. э. цэнзарамі Гнеем Сервіліем і Луцыем Касіем Лангінам Равілай[1], пазней у 33 годзе да н. э. Маркам Віпсаніем Агрыпай быў злучаны з аква Юлія. Назва акведука паходзіць ад слова «Tepulus», бо вада з яго ў Рым паступала цёплай[2]. Воды акведукаў Марцыя, Клаўдзія і Аніа Новус змешваліся на месцы Порта Маджорэ, адтуль вада з аква Тэпула цякла па тым жа маршруце, што і з вадаправода Марцыя.

Зноскі

  1. Луцый Касій Лангін Равіла (каля 170 — пасля 113 гг. да н. э.)
  2. Aqua Tepula
Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Акведукі