wd wp Пошук:

Акваманіл

Вадалей XII ст. з начыння Каложскай царквы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. вадалей. Акваманіл (ад лац.: aqua — вада, і manus — рука), або вадалей — пасудзіна з вадой, якая ужывалася ў Сярэднявеччы для абмыцця рук святароў падчас набажэнства, а таксама ў побыце феадальных кругоў, галоўным чынам на балях. Металічныя, пераважна бронзавыя акваманілы мелі выгляд розных рэальных ці фантастычных жывёл, вершнікаў, галоў людзей і да т.п. Яны былі полы ўнутры, з адтулінай у пашчы для зліву вады, а ручкай мог служыць выгнуты хвост. Вадаліў выкананы ў тэхніцы полага ліцця, з-за чаго яго сценкі надзвычай тонкія, а сам посуд - незвычайна лёгкі.

Вадалеі на старажытнарускіх землях з’яўляюцца заходнееўрапейскім імпартам і датуюцца XII—XIII стст.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Посуд
Катэгорыя·Літургічнае начынне
Катэгорыя·Сярэдневяковае мастацтва
Катэгорыя·Вырабы з металу
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе