wd wp Пошук:

Акалада

«Акала́да»беларуская тэлевізійная праграма аб вядомых музыках і гуртах, якая выходзіла на тэлеканале БТ з вядучымі Анатолем і Аксанай Вечар.[1][2] Папярэднікам праграмы стаў разавы праект 1994 года «Вечар з „Паркам Горкага[ru]“», у выніку якога склалася канцэпцыя першых двух гадоў перадачы — інтэрв’ю[en] ў прамым эфіры з госцем, а таксама кліпы і сюжэты. У перадачы ў розныя часы ў якасці гасцей прымалі ўдзел Барыс Грабеншчыкоў, Арцемій Троіцкі[ru], «Neuro Dubel», «А’Студио[ru]», Алёна Апіна[ru], «KRIWI», Віка Цыганова[ru], Алег «Джагер» Мінакоў, Васіль Шугалей, Сяргей Галанін[ru], Алеся, ансамбль «Бяседа», Вольга Барабаншчыкава.

Зноскі

  1. Трефилов, Сергей. «Гребенщиков на съемках говорил о детях, а Куллинкович сломал ребра». 25 лет культовой программе «Акалада»(руск.) , КП у Беларусі (28 жніўня 2019). Праверана 25 лютага 2022.
  2. “Гребенщиков на съемках говорил о детях, а Куллинкович сломал ребра”. Программе “Акалада” 25!(руск.) , Белорусский партизан (10:51 29/08/2019). Праверана 23 мая 2020.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Тэлеперадачы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Тэлеперадачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі