wd wp Пошук:

Акадэмія албаналагічных даследаванняў

Акадэмія албаналагічных даследаванняў (алб.: Akademia e Studimeve Albanologjike) — адна з найбольш важных навукова-даследчых устаноў албанамоўнага свету. Была заснавана ў 2007 годзе ўрадам Албаніі і размяшчаецца ў албанскай сталіцы Тыране побач з Тыранскім ўніверсітэтам[1].

Гісторыя

Цэнтр албаналагічных даследаванняў быў заснаваны ў рамках рэканструкцыі і мадэрнізацыі албанскай акадэмічнай і універсітэцкай сістэмы. Рашэнне было прынята ўрадам Албаніі ў жніўні 2007 года.[2] Утварэнне акадэміі адбылося ў выніку аб’яднання чатырох існуючых устаноў: Інстытута археалогіі, Інстытута мовазнаўства і літаратуры, Інстытута гісторыі і Інстытута культурнай антрапалогіі і мастацтвазнаўства з двума навуковымі падраздзяленнямі: «Мастацтвазнаўства» і «Албанская энцыклапедыя», якія раней належалі Албанскай акадэміі навук.

Цэнтр быў рэарганізаваны 10 сакавіка 2008 года як навукова-даследчы інстытут і атрымаў статус міжвузаўскага органа. Ён атрымаў у спадчыну штат спецыялістаў і багаты архіў высокай важнасці. Нароўні з даследаваннямі ў галіне гісторыі, археалогіі, культурнай антрапалогіі, мастацтвазнаўства, лінгвістыкі, літаратуры і г.д., частка яго працы накіравана на даследаванне, ацэнку, захаванне і прасоўванне матэрыяльнай і духоўнай спадчыны албанскай культуры. У цэлым гэта адзін з асноўных інстытутаў албаналогіі. Ён таксама прапануе магістарскія і кандыдацкія праграмы, а таксама даследчыя праграмы па ўсіх галінах, якія ахоплівае інстытут.[3]

У 2017 годзе Цэнтр албаналагічных даследаванняў змяніў назву на Акадэмію албаналагічных даследаванняў.

Зноскі

  1. http://asa.edu.al/site/iaksa/
  2. Council of Ministers
  3. History (in Albanian)(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 20162016-03-04. Праверана 29 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2008 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Албаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы